Калі ж у першым кантрольным матчы гродзенцы саступілі ханты-мансійскай “Югрэ” па булітам 4:3, то вось другі паядынак, які праходзiў 23 лiпеня паміж супернікамі, скончыўся валявой перамогай гродзенцаў з лікам 3:2.
Расійская каманда прыехала ў Мінск, каб правесці збор перад чэмпіянатам і маючым адбыцца стартам у “Кубку Мінска”, які пройдзе з 26 па 29 ліпеня. За гэты час прадстаўнік КХЛ вырашыў згуляць два кантрольныя матчы з чэмпіёнам Беларусі.
Першы паядынак паміж камандамі “Нёман” і “Югра” праходзіў на “Чыжоўцы-Арэна” 20 ліпеня і тады падапечныя Сяргея Пушкова прайгралі суперніку толькі ў серыі булiтаў 4:3.
Другі кантрольны матч каманды правялі праз тры дні, але ўжо на гэты раз “Нёман” здолеў абыграць расійскую каманду з лікам 3:2.
«Нёман» – «Югра» – 3:2 (0:1, 1:1, 2:0)
Шайбы закідвалі:
0: 1 – Бяляеў (Ільін, Купцоў) 19:45
0: 2 – Скачкоў, 25:20
1: 2 – Дарафееў (Ляўша) 32:00
2: 2 – Кліменка (Жыдкіх) 42:00
3: 2 – Пасют, 48:00
Ужо 27 ліпеня ў Гродне стартуе ХIII Міжнародны турнір па хакеі з шайбай, прысвечаны памяці Аляксандра Дубко. На турніры акрамя “Нёмана” ўдзельнікамі стануць ХК «Дынама» (г. Санкт-Пецярбург), ХК «Бейбарыс-Атыраў» і салігорскі “Шахцёр”.