Калі ж у першым кантрольным матчы гродзенцы саступілі ханты-мансійскай «Югрэ» па булітам 4:3, то вось другі паядынак, які праходзiў 23 лiпеня паміж супернікамі, скончыўся валявой перамогай гродзенцаў з лікам 3:2.
Расійская каманда прыехала ў Мінск, каб правесці збор перад чэмпіянатам і маючым адбыцца стартам у «Кубку Мінска», які пройдзе з 26 па 29 ліпеня. За гэты час прадстаўнік КХЛ вырашыў згуляць два кантрольныя матчы з чэмпіёнам Беларусі.
Першы паядынак паміж камандамі «Нёман» і «Югра» праходзіў на «Чыжоўцы-Арэна» 20 ліпеня і тады падапечныя Сяргея Пушкова прайгралі суперніку толькі ў серыі булiтаў 4:3.
Другі кантрольны матч каманды правялі праз тры дні, але ўжо на гэты раз «Нёман» здолеў абыграць расійскую каманду з лікам 3:2.
«Нёман» — «Югра» — 3:2 (0:1, 1:1, 2:0)
Шайбы закідвалі:
0: 1 — Бяляеў (Ільін, Купцоў) 19:45
0: 2 — Скачкоў, 25:20
1: 2 — Дарафееў (Ляўша) 32:00
2: 2 — Кліменка (Жыдкіх) 42:00
3: 2 — Пасют, 48:00
Ужо 27 ліпеня ў Гродне стартуе ХIII Міжнародны турнір па хакеі з шайбай, прысвечаны памяці Аляксандра Дубко. На турніры акрамя «Нёмана» ўдзельнікамі стануць ХК «Дынама» (г. Санкт-Пецярбург), ХК «Бейбарыс-Атыраў» і салігорскі «Шахцёр».