Ад 22 ліпеня у Гродне стала на адну нагоду больш выбрацца суботнім днем у парк Жылібера. З гэтага дня па выходных каля фантана будуць праходзіць канцэрты гродзенскіх творчых калектываў. Адкрыў шэраг мерапрыемстваў выходнага дня народны вакальны ансамбль «Гармонія» пад кіраўніцтвам Наталлі Шамлі, што ад 1982 года працуе пры абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
Калектыў добра вядомы гродзенцам па многіх гарадскіх святах, фестывалях і конкурсах. На канцэрце ля фантана разам з народнымі песнямі прагучалі таксама творы на музыку і вершы гродзенскіх аўтараў на беларускай і рускай мовах.