На пустым адрэзку зямлі каля Рэмбыттэхнікі і павароту на вуліцу Мядовая ў бліжэйшы час пачнецца будаўніцтва адміністрацыйнага будынка. Заказчыкам выступае інвестар, які ў лістападзе 2013 года незаконна знёс стары дом па вуліцы Віленскай, 20.
На пляцоўку прывезлі бытоўку, з’явіліся слупы для будучай агароджы.
Ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва гродзенскага гарвыканкама распавялі Hrodna.life, што за самавольны знос старога дома на вулiцы Вiленскай у 2013 годзе заказчык быў пакараны i страціў правы на рэканструкцыю. Будаваць новы аб’ект на вуліцы Віленскай яму не дазволілі. Але ў сувязі з тым, што ён набываў дом з аўкцыёну, заказчыку праз 4 гады далі ўзамен новае месца на пустыры каля Рэмбыттэхнікі.На дадзены момант у заказчыка распрацавана праектная дакументацыя новаго будынка і ў бліжэйшы час пачнецца яго будаўніцтва.
Вядома, што стары двухпавярховы дом на Віленскай, 20 прастаяў больш стагоддзя. Перажыў усе войны ХХ стагоддзя, але не перажыў новага ўладальніка. Гэты будынак ідэальна ўпісвалася ў навакольнае асяроддзе. Падчас дэмантажу будынка рабочымі былі знойдзеныя цікавыя артэфакты: некалькі дзясяткаў падшывак судовых спраў другой паловы XIX ст.