Hrodna.life разыгрываў 2 камплекты па 2 білеты на аўтафестываль SunDay. Каб паўдзельнічаць у розыгрышы, трэба было толькі даслаць нам сваю «ідэю для СанДэя» — прапанову, як зрабіць фестываль у будучыні лепшым. Рэдакцыя разам з арганізатарамі выбрала сярод удзельнікаў двух, чые ідэі падаліся самымі цікавымі. Гэта Марыя Пятачэнка і Ігар Халета. Яны атрымаюць кожны па два білеты на фестываль. Мы асобна звяжамся з пераможцамі.
А вось ідэі пераможцаў.
Марыя Пятачэнка:
Я бы предложила организовать акцию «Пригони из заграницы друга!». Гродно — приграничный город, услуги «пригнать тачку из Европы» были и есть очень востребованными всегда.
Акция «Пригони из заграницы друга!» — участник феста, гражданин Беларуси, который пригласит на фест друга из другой страны, получает солидный дискаунт на два и более билетов (по количеству приглашённых друзей).
Таким образом, о фесте узнают в соседних странах (Польша, Литва, Латвия, Эстония), плюс безвизовый режим (легко приехать), плюс в соседних странах уровень жизни выше, выше покупательская способность, они оставят на фесте больше денег, чем беларусы.
Ігар Халета даслаў комплексную прапанову, з якой нам найбольш спадабалася вось гэта:
На какой-либо возвышенности (эстакада + широка сцена) проводить конкурсы, так как многим ничего не видно из-за столпившихся плотной стеной в первых рядах зрителей. Либо поставить громадный экран и транслировать видео конкурсов.
Акрамя таго, розныя ўдзельнікі прапанавалі стварыць дзіцячыя зоны, у тым ліку з конкурсамі па правілах дарожнага руху, зоны для веласіпедыстаў з конкурсамі на хуткасць і манеўранасць, забег з перашкодамі для дзяўчат у купальных строях, устанаўліваць вялікія намёты для ўдзельнікаў на выпадак кепскага надвор’я. Нехта прапаноўваў перанесці SunDay у аэрапорт «Абухава» і далучыць да праграмы гонкі, дрыфт і авіяшоў.
З пераможцамі мы звяжамся і раскажам, як забраць іхныя білеты.
Нагадваем, аўтамабільны фестываль SunDay пройдзе ля Гродна ўжо ў гэтую суботу — 15 ліпеня!