Здароўе і спорт

Вячаслаў Глеб стаў гульцом «Нёмана»

У аўторак 11 ліпеня ФК «Нёман» афіцыйна паведаміў, што вядомы беларускі нападаючы Вячаслаў Глеб стаў гульцом гродзенскай каманды.

Нагадаем, інфармацыя пра тое, што Глеб магчыма пяройдзе ў стан гродзенцаў, з’явілася на нашым сайце 7 ліпеня, але тады афіцыйных пацверджанняў не было. Цяпер ужо вядома, што футбаліст падпісаў кантракт з «Нёманам» да канца гэтага сезона.

Да «Нёмана» нападаючы выступаў за «Крумкачы», там футбаліст згуляў 38 матчаў, у якіх забіў 8 галоў і аддаў 4 галявыя перадачы. У гэтым сезоне Глеб у складзе мiнскай каманды правёў 10 гульняў, у якіх зарабіў па сістэме гол + пас 4 ачкі (1+3).

За сваю футбольную кар’еру выхаванец мінскага футбола выступаў у 12 клубах — 7 замежных (у нямецкіх клубах «Штутгарт"-II, «Гамбург» і «Франкфурт», швейцарскім «Грасхопера», кітайскім «Шанхай Шэньхуа» і «Шэньчжэнь Рубі», а таксама грэцкай АЕЛ Каллоні і 6 беларускіх (у мінскіх камандах «Дынама-Юні», МТЗ-РІПА, «Дынама» і «Крумкачы», жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і «Гомелі»).

За дзесяць сезонаў, якія Глеб адыграў ў мацнейшым дывізіёне Беларусі, ён прыняў удзел у 215 матчах, у якіх набраў 108 (57+51) ачкоў па сістэме «гол+пас». У браму жоўта-зялёных нападнік забіў 7 мячоў (3 за МТЗ-РІПА, 1 за «Тарпеда-БелАЗ», 3 за «Крумкачоў»). Цяпер прыйшоў час забіваць за Гродна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025