Прайшло каля 1.5 года з часу як за гродзенскі стадыён “Абутнік” узяліся гарадскія ўлады і футбольны клуб “Нёман”. За гэты час на старым стадыёне апілкі з камянямі ператварыліся ў натуральны травянны газон, які неўзабаве зможа прыняць і першыя трэніроўкі.
Адраджэнне стадыёна “Абутнік” пачалося ў траўні 2016 года падчас рэспубліканскага суботніка. Тады ачысцілі тэрыторыю стадыёна ад смецця, якое назбіралася там за доўгія гады. У чэрвені таго ж года на “Абутніку” пасадзілі і першую траву.
Цяпер бачны вынік. З выгляду газон стадыёна нармальны, але вось трэніравацца на ім яшчэ не рэкамендуецца, бо ў некаторых месцах усё яшчэ ёсць праблемы. Вялікая верагоднасць таго, што ўжо ў наступным годзе стадыён здадуць і там пачнуць праходзіць першыя трэніроўкі ў асноўнай каманды “Нёмана”.
Даведка
Стадыён “Абутнік” з трыбунай быў пабудаваны ў 1984 годзе для калектыву абутковай фабрыкі і бліжэйшых раёнаў горада. Але за гады спартыўны будынак прыйшоў у заняпад і ў 2013 годзе яго перадалі ФК “Нёман”.
Варта адзначыць, што трыбуна стадыёна размяшчаецца на вале былога форта Гродзенскай крэпасці.



