На тэрыторыі замкавага комплексу ў Гродне абвалілася адзіная старая арка, якая захавалася з 16-17 стагоддзяў.
Вядома, што гэтая арка ўяўляла сабой рэшткі замкавых казематаў якiя знаходзiлiся на тэрыторыi Старога замка ў 16-17 ст.. Тэрыторыя з былымi казематамi была даследавана ў 1980-я гады. Тады археолагi знайшлі тры аркі. Дзве абвалiлiся раней, а апошняя зараз – у лiпенi 2017 года.
Нагадаем, пра аднаўленне Старога замка гаворыцца вельмі шмат на працягу доўгіх гадоў і нават вылучаюцца на гэта сродкі. Але акрамя археалагічных раскопак каля сцяны і даследавання будынкаў, на дадзены момант нічога прадпрынята.
Так арка выглядала да разбурэння:

