Летні дзень эксперта з бясплатнымі майстар-класамі для прадпрымальнікаў пройдзе ў Гродне

Наведаць Летні дзень экспертаў запрашае гродзенцаў Стартап-школа. Цягам дня 15 ліпеня будуць праходзіць бясплатныя майстар-класы ад прадпрымальнікаў у розных галінах бізнесу. Пачаткоўцы змогуць прадставіць свой стартап і атрымаць індывідуальныя кансультацыі ад адмыслоўцаў.

Марэк Абуховіч, заснавальнік маркетынгавага агенцтва & ІТ- кампаніі IT-Time.by, інтэрнэт крамы boom-box.by, раскажа, як зрабіць сайт рэальна карысным і такім, што прыносіць прыбытак.

Заснавальнік аконнай кампаніі, відэастудыі і кіраўнік праектаў ў сетцы MarketingTime Максім Крывашэеў дасць рэкамендацыі усім жадаючым, як зрабіць сайт, які не змогуць скапіяваць канкурэнты.

Павел Яраховіч, эксперт у галіне пабудовы і павышэння эфектыўнасці аддзелаў продажаў, раскажа пра разнавіднасці аддзелаў продажаў, асаблівасці найму супрацоўнікаў і памылкі, без якіх можна абысціся

Кірыл Валошын, прадпрымальнік, інвестар, сузаснавальнік «Тут.бай», hoster.by, Café Netto і іншых кампаній растлумачыць, што інвестар хоча ад стартапа.

На асабістым прыкладзе падрабязную пакрокавую інструкцыю па дасягненню поспеху дасць Дзмітрый Царук — дырэктар, сузаснавальнік ТАА «Файн Дызайн».

Мерапрыемства заклікана даць больш магчымасцяў для стартапаў, дапамагчы ім на шляху да бізнэсу. Бясплатны ўдзел магчымы дзякуючы падтрымцы донараў, спонсараў і ўнёску арганізатараў.

Падрабязная праграма мерапрыемства глядзіце ў нашым Календары падзей.

Для удзелу трэба зарэгістравацца праз электронную форму.

Больш інфармацыі пра Стартап-школу шукайце на сайце.


Усе заняткі Стартап-школы Гродне праводзяцца Гродзенскай абласной установай фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва ў партнёрстве з грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ОСИБ), у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай инфаструктуры для падтрымкі развіцця стартапов і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца ОСИБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025