Наведаць Летні дзень экспертаў запрашае гродзенцаў Стартап-школа. Цягам дня 15 ліпеня будуць праходзіць бясплатныя майстар-класы ад прадпрымальнікаў у розных галінах бізнесу. Пачаткоўцы змогуць прадставіць свой стартап і атрымаць індывідуальныя кансультацыі ад адмыслоўцаў.
Марэк Абуховіч, заснавальнік маркетынгавага агенцтва & ІТ- кампаніі IT-Time.by, інтэрнэт крамы boom-box.by, раскажа, як зрабіць сайт рэальна карысным і такім, што прыносіць прыбытак.
Заснавальнік аконнай кампаніі, відэастудыі і кіраўнік праектаў ў сетцы MarketingTime Максім Крывашэеў дасць рэкамендацыі усім жадаючым, як зрабіць сайт, які не змогуць скапіяваць канкурэнты.
Павел Яраховіч, эксперт у галіне пабудовы і павышэння эфектыўнасці аддзелаў продажаў, раскажа пра разнавіднасці аддзелаў продажаў, асаблівасці найму супрацоўнікаў і памылкі, без якіх можна абысціся
Кірыл Валошын, прадпрымальнік, інвестар, сузаснавальнік «Тут.бай», hoster.by, Café Netto і іншых кампаній растлумачыць, што інвестар хоча ад стартапа.
На асабістым прыкладзе падрабязную пакрокавую інструкцыю па дасягненню поспеху дасць Дзмітрый Царук — дырэктар, сузаснавальнік ТАА «Файн Дызайн».
Мерапрыемства заклікана даць больш магчымасцяў для стартапаў, дапамагчы ім на шляху да бізнэсу. Бясплатны ўдзел магчымы дзякуючы падтрымцы донараў, спонсараў і ўнёску арганізатараў.
Падрабязная праграма мерапрыемства глядзіце ў нашым Календары падзей.
Для удзелу трэба зарэгістравацца праз электронную форму.
Больш інфармацыі пра Стартап-школу шукайце на сайце.
Усе заняткі Стартап-школы Гродне праводзяцца Гродзенскай абласной установай фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва ў партнёрстве з грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ОСИБ), у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай инфаструктуры для падтрымкі развіцця стартапов і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца ОСИБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).