З 10 ліпеня на чыгуначных вакзалах Беларусі з’явіўся бясплатны WI-FI, паведамляе Беларуская чыгунка. Гэта — следства развіцця спадарожнікавых сервісаў для пасажыраў і супрацы з кампаніяй МТС.
Бясплатны доступ да сеткі інтэрнэт пачаў працаваць у тэставым рэжыме. Хот-споты сеткі Wi-Fi з’явіліся ў залах чакання і холах на чыгуначных вакзалах у Мінску, Оршы, Маладзечна, Барысаве, Баранавічах, Лідзе, Гродна, Лунінцы, Пінску, Гомелі, Жлобіне, Калінкавічах, Магілёве, Асіповічах, Бабруйску, Крычаве, Віцебску і Полацку.
Хуткасны доступ да сеткі забяспечваецца пры дапамозе тэхналогіі 4G і аптычных каналаў сувязі. Запуск паслугі ў камерцыйную эксплуатацыю плануецца з 25 ліпеня 2017 года.