Здароўе і спорт

Круці педалі за прызы! Што атрымаюць пераможцы веламарафона «Суседзi»

Тры новенькіх смартфоны, планшэт, ровар і яшчэ шмат падарункаў - хіба гэта не дастатковая падстава прыехаць і выпрабаваць свае сілы на Аўгустоўскім канале?

Удзельнікі веламарафона «Суседзi», што пройдзе пад Гродна 15 ліпеня, спаборнічаюць у 36 заліковых катэгорыях. Прызавая тройка будзе вызначацца ў кожнай з іх. Гэта значыць, што ўзнагароды атрымаюць больш за 100 чалавек.

Пераможцам у катэгорыях Open на дыстанцыях «Марафон» і «Паўмарафон» дастануцца смартфоны апошняга пакалення Huawei P10 і Huawei P10 lite. Яшчэ адзін смартфон Huawei P8 lite атрымае пераможца «міні-марафону» ў катэгорыі Open-Дзеці (хлопчыкі да 12 гадоў, дзяўчынкі да 14 гадоў). Смартфоны прадастаўлены спонсарам мерапрыемства — кампаніяй Huawei.

Прыз для пераможцы ў катэгорыі Open-Жанчыны на дыстанцыі «Марафон» — планшэт. Спонсарам гэтай намінацыі стала гродзенская кампанія REF-IT, якая займаецца продажам і рамонтам мабільнай і камп’ютарнай тэхнікі.

Прызы для ўзнагарод у астатніх катэгорыях прадаставілі ТАА «Инвелум», кампанія МТС, ЗТАА «Нормарк» (афіцыйны прадстаўнік брэнда SHIMANO ў Беларусі), сетка крамаў «Твой Велік», веласіпедная майстэрня veloservis.by, інтэрнэт-крама on-bike.by.

Не застануцца без увагі і самыя маленькія веласіпедысты, якія возімуць удзел у «Дзіцячым велазаезде». Усе яго ўдзельнікі атрымаюць памятныя падарункі ад кампаніі Huawei, а яго пераможцы будуць узнагароджаны сертыфікатамі на наведванне гульнявога комплексу «Банана Сіці».

У завяршэнні мерапрыемства сярод усіх удзельнікаў заездаў «Марафон», «Паўмарафон» і «Міні-марафон», прысутных падчас на цырымоніі ўзнагароджання, адбудзецца розыгрыш горнага ровара MERIDA Matts 6.10 ад кампаніі «VeloZona». Мадэль абсталявана паўпрафесійным абсталяваннем і выдатна падыходзіць для катання як у горадзе, так і па перасечанай мясцовасці.

Арганізатары веламарафона выказваюць шчырую падзяку ўсім спонсарам і зычаць удзельнікам поспехаў на дыстанцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025