Сямімесячнага ягуара прывезлі ў Гродна ў панядзелак 10 ліпеня з Ніжагародскага заапарка. А ў найбліжэйшыя дні ў звярынцы рыхтуюцца да адпраўкі амурскіх тыграў Губерта і Хэльгу ў Дзяржынскі цэнтр экалагічнага турызму «Станькава».
У гродзенскім заапарку пасля рэканструкцыі ў пачатку 2000-х гадоў не было ягуараў. Першы час маладая жывёла, якая толькi прыехала ў Гродна, будзе на карантыне.
Што тычыцца тыграў, то пасля ад’езду маладых драпежнікаў у Гродне застануцца іх бацькі Шэрхан і Тайга, якія, магчыма, у будучыні зноў будуць жыць у адным вальеры.