Лета — падступны час для бізнесу. Усе ведаюць, што дзелавая актыўнасць зніжаецца, таму рыхтуюцца да рыўка ў верасні. Спакуса выключыць тэлефон і медытаваць пад шум хваляў дзесьці на незаселенай выспе ў разгар лета непераадольная. Калі Вы напагатове, то не ўпусціце фінансавыя магчымасці, якія прапануюць банкі.
Чатыры выгадных прапановы ад МТБанка для бізнесу, на якія варта звярнуць увагу, пакуль Вашы канкурэнты ў адпачынках.
Абслугоўвайцеся ў банку за 10 рублёў у месяц
Калі ў Вас яшчэ няма разліковага рахунку ў МТБанку, то адкрыць яго можна проста на ўнікальных умовах. Пачаткоўцам заўсёды шанцуе — запоўніце заяву на ўдзел у акцыі «Час першых» і плаціце за абслугоўванне ў банку 1 ці 10 рублёў у месяц. Акцыя тычыцца тарыфных планаў «Першы рахунак» для стартапаў, «Свой рахунак» для індывідуальных прадпрымальнікаў і «Супер рахунак» для актыўнага бізнесу. Дарэчы, таксама зніжана стаўка за пералік асабістага даходу ІП на картку — усяго 0,45%. Умовы дзейнічаюць да 1 ліпеня 2018 года, а гэта значыць, можна значна зэканоміць на банкаўскім абслугоўванні.
Падключыце эквайрынг за 1 BYN
Калі Вы ўпершыню падасце заяўку на заключэнне дамовы па эквайрынгу, МТБанк прапануе заплаціць за абслугоўванне ўсяго 1 рубель! Такія ўмовы дзейнічаюць для новых кліентаў.
Эквайрынг — гэта паслуга па правядзенні аперацый з дапамогай банкаўскай плацёжнай карткі. Вы ўсталёўваеце плацёжныя тэрміналы і кліент можа разлічвацца любым спосабам — наяўнымі або карткай. Магчымасць выбару спосабу аплаты рэальна павялічвае выручку: сярэдні чэк па безнаяўных аперацыях вышэй на 30−40% чым па наяўных.
У залежнасці ад характару бізнесу, Вы можаце выбраць гандлёвы або мабільны эквайрынг. У Вашай краме ёсць чэргі, і выручка залежыць ад хуткасці абслугоўвання — выбірайце гандлёвы эквайрынг. Такі тэрмінал падыдзе тым, хто абслугоўвае вялікі паток кліентаў і мае справу з прыстойнымі абаротамі. Мабільны эквайрынг дазваляе прымаць плацяжы па картках праз мабільны тэрмінал, або mPOS, які працуе ў звязку з планшэтам або смартфонам. Ён зручны ў тым выпадку, калі кліенты расплачваюцца картай пару разоў за дзень.
Крэдыты пад 0, 1% існуюць
Калі адтэрміноўка плацяжу — адчувальная тэма для Вашага бізнесу, і патрэбныя дадатковыя сродкі для вырашэння фінансавых цяжкасцяў, Вы можаце атрымаць крэдыт да 170 тысяч рублёў без прадастаўлення залогу па праграме «Малаток» для разлікаў з пастаўшчыкамі.
Крэдыт прадастаўляецца ў форме аднаўляльнай крэдытнай лініі, дагавор заключаецца на год. У рамках крэдытнай лініі Вы можаце пастаянна разлічвацца з пастаўшчыкамі і вяртаць банку грошы ў тэрмін да 90 дзён, гэта значыць фактычна атрымліваеце адтэрміноўку плацяжу пры пакупцы тавару за кошт крэдытнай лініі. Важная ўмова — набываць тавар трэба ў партнёраў праграмы Малаток, на сёння іх — больш за 300.
Калі ў спісе партнёраў Вы не знайшлі таго, хто можа аказаць Вам паслугу або паставіць тавар, прапануйце Вашаму дзеючаму пастаўшчыку стаць партнёрам праграмы Малаток.
А яшчэ існуе лізінг пад 0,0001%
Калі Вы становіцеся кліентам банка, то атрымліваеце доступ да ўсіх лепшых прадуктаў. У МТБанку Вы знойдзеце добрыя прапановы па лізінгу. Лізінг падыдзе тым кампаніям, якія працуюць на агульнай сістэме падаткаабкладання. Лізінгавы плацёж адносіцца да сабекошту, таму памяншаецца падаткаабкладаемая база па падатку на прыбытак.
У МТБанка ёсць шырокі пералік партнёраў, у якіх абсталяванне, транспарт і нерухомасць можна ўзяць у лізінг па стаўцы 0, 0001%. Асабліва лізінг цікавы тым, хто набывае аўтамабіль. Для іх ёсць адмысловы прадукт — «Хуткі лізінг». Рашэнне прымаецца за адзін працоўны дзень, а здзелка афармляецца ўсяго тры дні.