Будынак па адрасе плошча Тызенгаўза 4Б паспрабуюць прадаць на аўкцыёне 13 ліпеня. Стартавы кошт за трохпавярховы дом — гісторыка-культурную каштоўнасць другой паловы 18 стагоддзя — 440 тысяч долараў.
У доме ўжо некалькі гадоў ніхто не жыве, толькі на першым паверсе малую частку памяшканняў арандуе прыватная фірма. Будынак належыць УЖРЭП Ленінскага раёна. Новаму ўладальніку трэба будзе на працягу двух гадоў рэканструяваць будынак пад адміністрацыйны аб’ект з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі.
Гродзенскі блогер Мечыслаў Супрон, які займаецца гісторыяй і архітэктурай горада, падзяліўся з Hrodna.life сваім меркаваннем з нагоды продажу будынка.
«Гэты будынак — бадай адзiны на Гараднiцы, якi захаваўся нязменным ад другой паловы 18 стагодзя i захаваў свае першапачатковыя рысы: цэласнасць канструкцыi, вышыню даху.
Калiсьцi на Гараднiцы было як мiнiмум дзясятак падобных будынкаў, якiя, акрамя лямуса, не захавалiся да нашага часу. Таму гэты дом было б добра захаваць — ён вельмi важны для гiсторыi горада. Важна, каб будынак не змянiў свой архiтэктурны выгляд».
Будынак па адрасе пл. Тызенгаўза 4б вядомы як Дом лясной адміністрацыі. Хутчэй за ўсё пабудаваны з цэглы ў стылі барока ў 1770 годзе па праекце архітэктара Мёзера. Уваходзіў у архітэктурны комплекс Гарадніцы. Магчыма, у 1775−1780 гг. тут працавала акушэрская школа. У 1899−1915 гг. будынак уваходзiў у комплекс акруговай бальнiцы. Пасля Другой сусветнай вайны выкарыстоўваўся пад жыллё.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…