Бойка каля начнога клуба ў Гродне зноў ледзь не скончылася гібеллю чалавека (ВIДЭА)

Сур’ёзнае здарэнне ізноў адбылося каля начнога клубе па вуліцы Лідскай у Гродне. На шчасце, на гэты раз смяротнага зыходу ўдалося пазбегнуць. Канфлікт паміж двума маладымі людзьмі з-за дзяўчыны разгарэўся каля 6 раніцы 1 ліпеня.

18-гадовы хлопец з вёскі Навасёлкі Шчучынскага раёна прыехаў у Гродна на дыскатэку, дзе пазнаёміўся з дзяўчынай. Але, як апынулася, у той момант у начным клубе знаходзіўся 25-гадовы знаёмы той самай дзяўчыны, які і прыраўнаваў новага кавалера. Пасля закрыцця дыскатэкі каля ўваходу ў клуб хлопцы пачалі спрэчку, якая перайшла ў бойку.

Гродзенец, старэйшы за прыезджага, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, нанёс моцны ўдар у галаву юнаку са Шчучынскага раёна. Той упаў і атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні: закрытую чэрапна-мазгавую траўму, пералом костак падставы чэрапа, ушыб галаўнога мозгу. Пасля бойкі пацярпелага забралі ў бальніцу. У дачыненні да гродзенца, які нанёс моцныя ўдары свайму апаненту, распачата крымінальная справа па артыкуле «Прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў».

Афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі адзначае, што з пачатку года ў начных клубах горада адбыліся чатыры аналагічныя сітуацыі, якія завяршыліся двума смяротнымі зыходамі і двума фактамі прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

«Калі на дыскатэцы вы выпілі, то галаву губляць не варта: не трэба лезці ў чужыя канфлікты, якія вас не датычацца, а калі яго ўдзельнікам стаў нехта з вашай кампаніі - проста выведзіце знаёмага. Гэта самы лепшы спосаб пазбегнуць далейшага развіцця спрэчнай сітуацыі. Заўсёды варта глядзець на перспектыву: калі апанент мацней або з ім шмат людзей — банальна сыдзіце і тады ваш адпачынак не скончыцца так, як у сённяшняга пацярпелага. Таксама ў кожнай установе ёсць супрацоўнікі аховы, да якіх можна звярнуцца ў тым выпадку, калі наспявае якой-небудзь канфлікт», — распавёў Hrodna.life Яраслаў Васілеўскі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025