Здароўе і спорт

«Нёман» згуляў унічыю з «Шахцёрам» і пасля першага круга захаваў за сабой пятае месца

Найцяжэйшы матч прыйшлося правесці падапечным Ігара Кавалевіча ў Салігорску 3 ліпеня. Калі ў першым тайме гродзенцы на роўных змагаліся з «Шахцёрам», то вось у другім з-за выдалення Зубкова жоўта-зялёным прыйшлося адседжвацца ў абароне. Нягледзячы на гэта, «Нёман» выстаяў перад лідарам турнірнай табліцы і не прапусціў. Выніковы лiк матчу 0:0.

У баявым настроі гродзенцы адправіліся ў Салігорск, бо пасля крыўднай паразы ад барысаўскага БАТЭ, камандзе Ігара Кавалевіча хацелася рэабілітавацца перад заўзятарамі. І гэта нават нягледзячы на тое, што жоўта-зялёным супрацьстаяў сур’ёзны супернік — лідар цяперашняга чэмпіянату.

У першым тайме гродзенцы не саступалі ні ў чым «Шахцёру». Валодалі перавагай, закідвалі ў штрафную, білі па варотах, але вось завяршэння камандзе не хапала.

У другой палове матчу, здавалася б, каманда Ігара Кавалевіча знойдзе рашэнне сваёй праблемы, але ўсё сапсавала выдаленне Руслана Зубкова на 63-й хвіліне. Пасля гэтага планы гродзенцаў ісці наперад проста адпалі. Камандзе любой цаной трэба было ўтрымаць хоць бы нічыю, бо салігарчане ўсімі сіламі ішлі наперад.

У выніку «Нёман» выстаяў, але дадзены вынік матчу даўся вельмі цяжка. Кожны гулец змагаўся да канца і галоўны трэнер у тым ліку. Варта адзначыць, што Ігара Кавалевіча на 72-й хвіліне за неспартовыя паводзіны галоўны суддзя матчу папрасіў сысці на трыбуны.

«Шахцёр»: «Неман» — 0:0

Па завяршэнні першага круга ў гродзенцаў у актыве 25 ачкоў. Гэта дазваляе камадзе быть на 5-м месцы. На першым месцы ідзе «Шахцёр» (36 ачкоў), на другім БАТЭ (33), трэцім «Дынама-Мінск"(31), чацвёртым «Слуцк"(28).

Адновіцца чэмпіянат Беларусі толькі 29 ліпеня. Менавiта ў гэты дзень «Нёман» правядзе матч у Мазыры, дзе сустрэнецца з мясцовай «Славіяй».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025