Найцяжэйшы матч прыйшлося правесці падапечным Ігара Кавалевіча ў Салігорску 3 ліпеня. Калі ў першым тайме гродзенцы на роўных змагаліся з «Шахцёрам», то вось у другім з-за выдалення Зубкова жоўта-зялёным прыйшлося адседжвацца ў абароне. Нягледзячы на гэта, «Нёман» выстаяў перад лідарам турнірнай табліцы і не прапусціў. Выніковы лiк матчу 0:0.
У баявым настроі гродзенцы адправіліся ў Салігорск, бо пасля крыўднай паразы ад барысаўскага БАТЭ, камандзе Ігара Кавалевіча хацелася рэабілітавацца перад заўзятарамі. І гэта нават нягледзячы на тое, што жоўта-зялёным супрацьстаяў сур’ёзны супернік — лідар цяперашняга чэмпіянату.
У першым тайме гродзенцы не саступалі ні ў чым «Шахцёру». Валодалі перавагай, закідвалі ў штрафную, білі па варотах, але вось завяршэння камандзе не хапала.
У другой палове матчу, здавалася б, каманда Ігара Кавалевіча знойдзе рашэнне сваёй праблемы, але ўсё сапсавала выдаленне Руслана Зубкова на 63-й хвіліне. Пасля гэтага планы гродзенцаў ісці наперад проста адпалі. Камандзе любой цаной трэба было ўтрымаць хоць бы нічыю, бо салігарчане ўсімі сіламі ішлі наперад.
У выніку «Нёман» выстаяў, але дадзены вынік матчу даўся вельмі цяжка. Кожны гулец змагаўся да канца і галоўны трэнер у тым ліку. Варта адзначыць, што Ігара Кавалевіча на 72-й хвіліне за неспартовыя паводзіны галоўны суддзя матчу папрасіў сысці на трыбуны.
«Шахцёр»: «Неман» — 0:0
Па завяршэнні першага круга ў гродзенцаў у актыве 25 ачкоў. Гэта дазваляе камадзе быть на 5-м месцы. На першым месцы ідзе «Шахцёр» (36 ачкоў), на другім БАТЭ (33), трэцім «Дынама-Мінск"(31), чацвёртым «Слуцк"(28).
Адновіцца чэмпіянат Беларусі толькі 29 ліпеня. Менавiта ў гэты дзень «Нёман» правядзе матч у Мазыры, дзе сустрэнецца з мясцовай «Славіяй».