Увечары 29 чэрвеня ў Гродне прайшоў праліўны дождж з навальніцай, рэзка ўзмацніліся парывы ветру. За гадзіну дрэннага надвор’я ў горадзе падтапіла некалькі вуліц, у асноўным у гістарычнай частцы горада. Таксама ў некаторых месцах пападалі агароджы і зламаліся дрэвы.