У памежных пунктах пропуску Гродзенскай рэгіянальнай мытні з пачатку бягучага года спынена больш за 70 правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі, якія пакінулі грашовыя сродкі рознага наміналу ў дакументах, прадстаўленых да афармлення, паведамляе сайт мытні.
Такая “забыўчывасць” з’яўляецца парушэннем рэжыму ў пункце пропуску і цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць. Пры адсутнасці прыкмет дачу хабару парушальнік атрымлівае штраф да 50-ці базавых велічынь пры першым парушэнні і да 100 базвых – пры паўторным (арт. 23.32 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях).
Выхаваўчая прафілактычная праца з асабовым складам мытні ў пытаннях процідзеяння карупцыі ў мытнай сферы ажыццяўляецца на рэгулярнай аснове з выкарыстаннем розных формаў і метадаў.
“Найважнейшая складнік прафілактыкі карупцыі – фарміраванне ў грамадстве ў цэлым непрймальных адносіны да дадзеных негатыўных праяваў” – пракаментавала Рыма Ключко, загадчыца кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі пад час семінару па прафілактыцы карупцыйных рызыкаў, што адбыўся 26 чэрвеня.
Удзельнічалі ў семінары мытнікі, прадстаўнікі пракуратуры і выкладчыкі юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.