Жанчын — 30, Мужчын — 154. Такі скад удзельнікаў VII Марафону сяброўства Гродна-Друскіненкай, што зарэгістраваліся на ўдзел у спаборніцтве праз сайт на 28 чэрвеня. Электрорнная рэгістрацыя на марафон будзе спынена за 3 дні да старту. Стартаваць сёлетні марафон будзе 9 ліпеня з Гродна.

Сярод зарэгістраваных удзельнікаў больш сотні беларусаў, другія па колькасці - літоўцы (40 удзельнікаў), трэція - грамадзяне Расіі (13 чалавек). Ад 1 да 6 удзельнікаў будуць прадстаўляць Польшчу, Чэхію, Латвію, Велікабрытанію, Эстонію, Фінляндыю, Італію, Данію, Германію і Злучаныя Штаты Амерыкі.

Самым маладым з зарэгістраваных удзельнікаў з’яўляецца Арцём Ільін з Калінінграда (1997 г. н.). Самым старэйшым — Уладзімір Бачанаў з Мінска (1946 г. н.).