Яшчэ не так даўно каля  Новага замка  разгульвалі дзікія качкі, а зараз гараджане  заўважылі каля плошчы Леніна  змяю. Невялікі вуж раніцай 23 чэрвеня перапаўзаў дарогу каля будынка аблвыканкама.

Гродзенцы адзначаюць, што ў гэтым годзе змей больш, чым звычайна і сустрэць іх можна ў самых нечаканых месцах.