Горад

Абуранай гаражанцы не спадабалася, што жанчына ў людным месцы загарала топлес (каментар міліцыі)

У чацвер 22 чэрвеня ў адной з гродзенскіх груп у сацыяльных сетках, гаражане бурна абмяркоўвалі тэму, як можна і як нельга загараць у горадзе. Падставай для абмеркавання паслужыла фатаграфія, выкладзеная гродзенкай, дзе было зафіксавана як адна з жанчын загарала топлес ў людным месцы.

Пасля шматлікіх каментароў, адміністрацыя групы выдаліла запіс, бо дыскусія сышла да асабістых абразаў. А вось пытанне, ці можна загараць топлес, засталося адкрытым.

Як растлумачыў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, пры ўсёй павазе да жадання прадстаўніц слабага полу зусім ужо дэманстратыўна загараць топлес, рабіць так ўсё ж такі не варта.

«Калі жанчына ляжыць і проста загарае пасярод паляны, удалечыні ад жылой забудовы (многія так робяць, да прыкладу, каля лесапарку Пышкі або на вуліцы Белыя Росы), і не абражае сваім выглядам іншых людзей і вядома ж дзяцей, гэта нармальна.

Калі ж знойдуцца абражаныя, яны могуць звярнуцца ў міліцыю, а супрацоўнікі праваахоўных органаў ужо ў сваю чаргу правядуць гутарку з грамадзянкай, якая загарае топлес. У крайнім выпадку міліцыянты папросяць прадстаўніцу жаночага полу апрануцца або перайсці ў іншае месца загараць.

Варта адзначыць, што ніякіх штрафаў або іншых санкцый за тое, што прадстаўніцы жаночага полу ў гарадской прасторы загаралі топлес, у нас яшчэ не было", — распавёў Яраслаў Васілеўскі.


Падобныя выпадкі і раней здараліся ў Беларусі. У прыватнасці, у 2013 міліцыя каментавала для «Мінскага кур’ера», што «ні ў адным нарматыўным прававым дакуменце не сказана, што нельга загараць топлес» калі пры гэтым жанчына не здзяйсняе нічога, што можна назваць адміністратыўным парушэннем ці дробным хуліганствам.

У 2015 годзе, таксама ў Мінску, адбыліся сутычка грамадзян з АМАПам, з нагоды спробы амапаўца скласці пратакол на жанчыну за тое, што яна загарала топлес.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025