Гродна атрымаў перамогу у конкурсе гарадоў за права назыацца лепшым для бізнесу. Вынікі спаборніцтва былі падведзены 21 чэрвеня, паведамляе канал Гродна+. У конкурсе на гэта званне штогод бяруць удзел гарады з усіх абласцей Беларусі.
Конкурс дапамагае вызначыць патэнцыял прадпрымальнікаў і ўмовы, што спрыяюць развіццю прадпрымальніцкай ініцыятывы. Крытэрыямі выбару пераможцаў былі
- колькасць малых прадпрыемстваў і ІП на 1 тысячу жыхароў населенага пункта;
- доля працаўнікоў малых прадпрыемстваў ад усёй колькасці занятых у эканоміцы вобласці і горада.
- аб’ём падаткаў, якія паступаюць ад малых прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Між тым, колькасць прадпрымальнікаў па ўсёй Беларусі пачынаючы ад 2015 года ўстойліва зніжаецца. На 1 красавіка 2017 года колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў знізілася на 9000 у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, пісала БЕЛТА. 7 ліпеня, са спасылкай на
«Але міністэрства эканомікі актыўна працуе, каб пераламаць тэндэнцыю па зніжэнні колькасці ІП. Перад намі зараз стаіць прыярытэтная задача — нарасціць малое і сярэдняе прадпрымальніцтва. Усе нацэлена на тое, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для бізнесу» — каментавала сітуацыю намеснік міністра эканомікі Ірына Касцевіч.