Гродзенка Марыя Пятачэнка пачала збор подпісаў за тое, каб у Гродне прыпынкi ў грамадскім траспорте аб’яўлялі на беларускай і англійскай мовах. Таксама дзяўчына прапануе дубляваць беларускай лацінкай шыльды з раскладам транспарту, як гэта зроблена ў Мiнску. Меркаваннем Марыі, гэта дапаможа замежным турыстам, многія з каторых не ведаюць кірыліцы, лягчэй карыстацца грамадскім транспартам у Гродне і вырашаць лагістычныя пытанні
Ініцыятыва актыўнай гродзенкi абумоўлена тым, што з 26 кастрычніка 2016 года замежнікі могуць без віз наведаць раён Аўгустоўскага канала, ў тым ліку і Гродна.
«У мяне шмат замежных сяброў, якія не ведаюць кірыліцу. Яны нават з гугл мэпс не могуць нармальна перамяшчацца па Гродне, бо не разумеюць, што кажа дыктар у грамадскім транспарце, не могуць прачытаць назву прыпынку (у гугл мэпс яны напісаныя беларускай лацінкай) , — распавядае Марыя. — Прапаную ўсім разам зрабіць Гродна трошкі лепшым, а гарвыканкаму — працаваць трошкі больш старанна, чым яны звычайна гэта робяць. Было б добра, калі б у Гродне назвы прыпынкаў у транспарце гпрамаўлялі і на беларускай, і на англійскай мовах, а пісьмовую інфармацыю дублявалі беларускай лацінкай. Так зараз зроблена ў Мінску і Кіеве, напрыклад. Гэта дапаможа замежным турыстам арыентавацца ў Гродне і больш актыўна карыстацца грамадскім транспартам».