Вядомую гродзенскую лісу, якая на працягу некалькіх месяцаў гуляла ў раёне Румлёўскага парку, злавілі ў пасляабедзены час у аўторак 21 чэрвеня. Разам з ёй у сетку супрацоўнікаў МНС трапіў і маленькае лісяня. Дзікіх жывёл даставілі ў гарадскую ветэрынарную клініку для агляду. Згодна з заключэннем ветэрынараў, у лісаў прыкмет шаленства не выявілі.
Намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача Гродна Дзмітрый Гайда распавёў Hrodna.life, што жывёл пасля агляду вывезлi ў лес у Азёрах для натуральных умоў пражывання.
«Жывёл супрацоўнікі МНС злавілі ў трубе на вуліцы Гая пры дапамозе сеткі. Мы іх аглядзелі і бачных прыкмет шаленства не знайшлі. У клініцы жывёлам зрабілі абавязковую вакцынацыю ад шаленства. Сумесна з Аховай прыроды вырашылі, што лiсаў трэба адпусціць у натуральныя ўмовы пражывання. Выбралі лес у Азёрах».
Пра тое, як ліса на працягу некалькіх месяцаў шпацыравала па Гродна, можна паглядзець у рэпартажы АНТ: