фота: vk.com/fcneman
Дзякуючы характару і баявой гульні, гродзенскі «Нёман» здолеў ў Брэсце 21 чэрвеня абыграць мясцовае «Дынама» і зарабіць чарговыя 3 ачкі. Пасля перамогі ў 13-м туры дружына Ігара Кавалевіча вярнулася на 4-е месца ў турнірнай табліцы.
Берасцейцы пачалі актыўна і маглі ўжо на першых хвілінах адкрываць лiк, але дзякуючы зладжаным дзеянням абаронцаў «Нёмана», а таксама упэўненай гульні Журава, гродзенцы выстаялі. Да 20-й хвіліны жоўта-зялёныя выраўнялi гульню і пачалi ствараць небяспеку каля варот «Дынама». Актыўнасць «Нёмана» прынесла першы гол на 22-й хвiлiне. Пасля падачы з кутняга мяч адскочыў да Рудзіка, які доўга не думаючы вырашыў прабіць. Удар ў гродзенца атрымаўся што трэба і мяч заляцеў прама пад перакладзіну варот.
Пасля гала гродзенцы працягнулi гуляць у актыўны футбол і пры гэтым не давалі «Дынама» пагражаць варотам Журава. Другi гол гродзенцы забілі на 37-й хвіліне. Якімаў абыграў траіх супернікаў, дабраўся да штрафной і з яе мяжы проста паслаў мяч нізам, у супрацьход галкіперу берасцейцаў.
Старт другога тайма застаўся за «Дынама», але вось забіць гаспадарам усё ніяк не ўдавалася. Гродзенцы гулялі ў спакойны футбол і на контратаках стваралі нядрэнныя моманты. У другой палове Якімаў мог афармляць дубль, але французскі вратар берасцейцаў выратаваў сваю каманду. Дзякуючы зладжаным дзеянням абаронцам «Нёмана», супернік так і не здолеў да канца матчу распячатаць вароты Журова. Гродзенцы заслужана абыгралi суперніка і зноў вярнулiся на 4-е месца ў турнірнай табліцы.
«Дынама- Брэст» — «Нёман» 0:2
Ужо ў нядзелю 25 чэрвеня «Нёман» правядзе чарговы матч чэмпіянату. У Гродне ў межах 14 тура, прыедзе нязменны чэмпіён Беларусі - барысаўс
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…