Дзякуючы характару і баявой гульні, гродзенскі “Нёман” здолеў ў Брэсце 21 чэрвеня абыграць мясцовае “Дынама” і зарабіць чарговыя 3 ачкі. Пасля перамогі ў 13-м туры дружына Ігара Кавалевіча вярнулася на 4-е месца ў турнірнай табліцы.

Берасцейцы пачалі актыўна і маглі ўжо на першых хвілінах адкрываць лiк, але дзякуючы зладжаным дзеянням абаронцаў “Нёмана”, а таксама упэўненай гульні Журава, гродзенцы выстаялі. Да 20-й хвіліны жоўта-зялёныя выраўнялi гульню і пачалi ствараць небяспеку каля варот “Дынама”. Актыўнасць “Нёмана” прынесла першы гол на 22-й хвiлiне. Пасля падачы з кутняга мяч адскочыў да Рудзіка, які доўга не думаючы вырашыў прабіць. Удар ў гродзенца атрымаўся што трэба і мяч заляцеў прама пад перакладзіну варот.

https://www.youtube.com/watch?v=t-bIyR0qhMU

Пасля гала гродзенцы працягнулi гуляць у актыўны футбол і пры гэтым не давалі “Дынама” пагражаць варотам Журава. Другi гол гродзенцы забілі на 37-й хвіліне. Якімаў абыграў траіх супернікаў, дабраўся да штрафной і з яе мяжы проста паслаў мяч нізам, у супрацьход галкіперу берасцейцаў.

https://www.youtube.com/watch?v=-qYwoI_pLfs

Старт другога тайма застаўся за “Дынама”, але вось забіць гаспадарам усё ніяк не ўдавалася. Гродзенцы гулялі ў спакойны футбол і на контратаках стваралі нядрэнныя моманты. У другой палове Якімаў мог афармляць дубль, але французскі вратар берасцейцаў выратаваў сваю каманду. Дзякуючы зладжаным дзеянням абаронцам “Нёмана”, супернік так і не здолеў да канца матчу распячатаць вароты Журова. Гродзенцы заслужана абыгралi суперніка і зноў вярнулiся на 4-е месца ў турнірнай табліцы.

“Дынама- Брэст” – “Нёман” 0:2

 

Ужо ў нядзелю 25 чэрвеня “Нёман” правядзе чарговы матч чэмпіянату. У Гродне ў межах 14 тура, прыедзе нязменны чэмпіён Беларусі – барысаўс