Цыкл ранішніх зарадак з гродзенскай танцоркай Оляй Лета і футбалістамі “Нёмана” будзе выходзіць кожную пятніцу на тэлеканале “Гродна Плюс”. Праграма накіравана на папулярызацыю футбола ў рэгіёне, а таксама на развіццё здаровага ладу жыцця.

“Гэта мой першы досвед працы з футбалістамі – было цікава. Мне спадабалася быць у мужчынскім калектыве, а то ўсё дзяўчаты… дзяўчаты…, – распавядае Оля Лета. – Зняць зарадку з футбалістамі«Нёмана», дзе я ў ролі вядучай, гэта была ідэя тэлеканала «Гродна Плюс». Зарадка будзе выходзіць напярэдадні гульняў з удзелам «Нёмана», каб прыцягнуць увагу гараджан да роднай каманды.

Длямяне было б цікава ў будучыні развіваць падобныя зарадкі і прыцягваць да гэтага ўсё больш розных цікавых людзей. Як паказаў вопыт, я магу трэніраваць хлопцаў, як звычайных, так і прафесіяналаў. А навукоўцамі даказана, што дзяўчына ў мужчынскім калектыве, гэта толькі станоўча адбіваецца на будучым выніку».

https://www.instagram.com/p/BViLX8WFNTj/?taken-by=alesyalozko

Нагадаем, ужо сёння гродзенскі «Нёман» правядзе чарговы матч чэмпіянату Беларусі. У Брэсце каманда Ігара Кавалевіча сустрэнецца з мясцовым «Дынама». Пачатак матчу ў 20:00.