На Гродзеншчыне пройдзе фестываль, што аб’яднае музыку без межаў і адпачынак без бар’ераў

Другі Міжнародны дабрачынны этнафестываль «Музыка нашых сэрцаў» пройдзе 18 чэрвеня ў аграсядзібе «У Рыся» ў вёсцы Карэвічы Свіслацкага раёна. Сюды прыедуць не толькі людзі з абмежаванымі магчымасцямі і іх сем'і, але і тыя, хто неабыякавы да іх патрэбаў і падзяляе ідэі адпачынку «без бар’ераў». Адначасова з фестывалем будзе працаваць форум «Даступны адпачынак для ўсіх».

Разам з этнафестывалем распачне працу форум «Даступны адпачынак для ўсіх», у якім возьмуць удзел прадстаўнікі беларускіх, замежных і міжнародных арганізацый, якім блізкія ідэі роўных магчымасцяў. Сярод ганаровых гасцей будуць Андрэа Віктарын, кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, Санак Самарасінха, прадстаўнік ПРААН у Беларусі, Роберт Райлі, павераны ў справах ЗША ў Беларусі і іншыя.

Таксама будзе працаваць выстава-прэзентацыя сядзібаў Гродзенскай вобласці, дзе для адпачынку людзей з асаблівымі патрэбамі створаны ўсе ўмовы.

[irp posts="3059″ name="Неандэртальцы, баба Яга і дранікі дапамагаюць у рэабілітацыі асаблівых дзяцей"]

Музычную праграму фестываля складуць выступы вядомых беларускіх этнагуртоў «Pawa», «Стары Ольса», «Nevrida», «Гарвурд», «Вочы», народныя калектывы «Уладары», «Вяселле», «Грымата», «Спадчына», народная артыстка беларусі Ірына Дарафеева.

Падчас фестывалю можна будзе павучыцца танцаваць сярэднявечныя танцы, паглядзець рыцарскія турніры ці зрабіць здымкі з фотазонах. Таксама ўдзельнікаў чакаюць майстар-класы ад рамеснікаў, катанне на конях, паравозіку і паветраным шары. Ахвотныя зогуць зладзтць сплаў на байдарках.

Частаваць гасцей будуць смакоткамі мясцовай кухні - наліснікамі, дранікамі, адэльскімі пірагамі, збітнем ды іншымі прысмакамі. Завершць свята фаер-шоў і феерверк.


Летась фестываль ў Карэвічах сабраў больш за 1000 гасцёй. Сёлета арганізатары чакаюць больш за 1500. Асаблівасцю фэсту «Музыка нашых сэрцаў» з’яўляюцца выступы людзей з абмежаванымі магчымасцямі з Беларусі і бліжэйшага замежжа — Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі.

Гаспадары сядзібы «У Рыся», Яніна і Рышард Казюк даўно супрацоўнічаюць з арганізацыямі, якія прадстаўляюць інтарэсы інвалідаў, ужо рэалізавалі разам некалькі праектаў, скіраваных на развіццё турыстычных прапановаў для людзей з інваліднасцю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025