Пачалася падрыхтоўка да абнаўлення малюнка на падпорнай сцяне пад Новым замкам. Плануецца, што да канца чэрвеня група мастакоў на чыстым і добра падрыхтаваным месцы ўзновіць малюнак з відам старога Гродна.
У 2015 годзе ля падножжа Новага замка з’явілася вялікая выява старога горада, якая за два гады стала дастаткова вядомай. Але з часам гравюра стала трэскацца, цэлыя кавалкі пачалі адвальвацца. Прычыны ў якасці аддзелачных работ на сцяне.
Праз два гады рабочая брыгада ля падпорнай сцяны выконвае працу больш сур’ёзна. Зараз рабочыя латаюць шчыліны і робяць ліўнёўку, каб вада не злівалася на малюнак. Усю сцяну павінны зацягнуць будаўнічай сеткай і нанова замазаць. Пасля гэтага мастакі прыступяць да працы.
Абнаўляць выяву будуць тыя ж хлопцы, якія ў 2015 годзе яе стваралі. Малюнак не зменіцца. З фарбай дапамогуць гарадскія службы.
Варта адзначыць, што падпорную сцяну ўзвялі ля падножжа Новага замка ў 1931 годзе.