У чацве, 15 чэрвеня «Нёман» у чарговы раз на сваім стадыёне прадэманстраваў добры баявы футбол, у якім заслужана абыграў ФК «Мінск з лікам 3:1. Дзякуючы перамозе над супернікам, каманда Ігара Кавалевіча паднялася ў турнірнай табліцы на 5-е месца.
У першым тайме жоўта-зялёныя шмат атакавалі і забілі толькі аднойчы. Здарылася гэта на 21-й хвіліне, калі галкіпер „Мінска“ Часноўскі не здолеў справіцца з моцным ударам Жукоўскага.
Добры старт другога тайма прынёс гродзенцам чарговы гол. На 50-й хвіліне Часноўскі узяў мяч у рукі ад свайго абаронцы. Галкіпер „Мінска“ спрабаваў даказаць, што пас быў выкананы каленам, але арбітр не змяніў свайго рашэння і прызначыў вольны ўдар. З паса Жукоўскага Філіп Рудзік расстраляў вароты гасцей. Праз 10 хвілін той жа Рудзік здолеў аформіць дубль і зрабіць лiк 3:0.
Мінчане здолелі адыграць адзін мяч на 65-й хвіліне і больш у сустрэчы ніхто галамі не вызначыўся.
Ігар Кавалевіч пасля матчу:
„Мінск“ паказаў добры камбінацыйны футбол. У першым тайме ў нас было шмат памылак, але зместам гульні ў цэлым і вынікам я задаволены».
У 12-м туры згуляныя яшчэ не ўсе матчы. «Нёман» пакуль што падняўся на 5-е месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 21 ачко.
У сераду 21 чэрвеня каманда Ігара Кавалевіча правядзе чарговую гульню ў чэмпіянаце, дзе ў Брэсце сустрэнецца з мясцовым «Дынама».
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…