У чацве, 15 чэрвеня «Нёман” у чарговы раз на сваім стадыёне прадэманстраваў добры баявы футбол, у якім заслужана абыграў ФК “Мінск з лікам 3:1. Дзякуючы перамозе над супернікам, каманда Ігара Кавалевіча паднялася ў турнірнай табліцы на 5-е месца.

У першым тайме жоўта-зялёныя шмат атакавалі і забілі толькі аднойчы. Здарылася гэта на 21-й хвіліне, калі галкіпер “Мінска” Часноўскі не здолеў справіцца з моцным ударам Жукоўскага.

Добры старт другога тайма прынёс гродзенцам чарговы гол. На 50-й хвіліне Часноўскі узяў мяч у рукі ад свайго абаронцы. Галкіпер “Мінска” спрабаваў даказаць, што пас быў выкананы каленам, але арбітр не змяніў свайго рашэння і прызначыў вольны ўдар. З паса Жукоўскага Філіп Рудзік расстраляў вароты гасцей. Праз 10 хвілін той жа Рудзік здолеў аформіць дубль і зрабіць лiк 3:0.

Мінчане здолелі адыграць адзін мяч на 65-й хвіліне і больш у сустрэчы ніхто галамі не вызначыўся.

“Нёман” – “Мінск” – 3:1

Ігар Кавалевіч пасля матчу:

“Мінск” паказаў добры камбінацыйны футбол. У першым тайме ў нас было шмат памылак, але зместам гульні ў цэлым і вынікам я задаволены”.

У 12-м туры згуляныя яшчэ не ўсе матчы. “Нёман” пакуль што падняўся на 5-е месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 21 ачко.

У сераду 21 чэрвеня каманда Ігара Кавалевіча правядзе чарговую гульню ў чэмпіянаце, дзе ў Брэсце сустрэнецца з мясцовым “Дынама”.