«Дарагія сябры! У Вані падаюць трамбацыты» — так пачынаўся ліст, што атрымала рэдакцыя Hrodna.life 12 чэрвеня. «Сёння збіраўся кансіліум, вырашылі ў чацвер зрабіць пункцыю костнага мозгу» — піша мама Ванечкі, Анастасія Гулевіч.
Бацькі Вані ўжо аплацілі кропельніцу імунаглабуліну, каб падняць трамбацыты, а таксама аналізы і кансультацыі. Гэта каштавала 9000 $.
Каб зрабіць пункцыю, увесці наркоз, здаць дадатковыя аналізы трэба яшчэ прыкладна 6000 $.
«Мы просім вас аб падтрымцы. Дапамажыце сабраць гэтую суму. Без вас мы не справімся, — звяртаюцца бацькі Вані, Наста і Дзіма, да гродзенцаў. — Кожная сума, хоць самая маленькая, дапаможа».
Сродкі для Вані можна перавесці на рахунак у Беларусбанку, або з дапамогай сервіса МТС «Падзяліся балансам».
Падрабязнасці з нумарамі рахункаў у розных валютах можна праглядець у ВК.