Сутыкненне Peugeot з гарадскім аўтобусам адбылося на скрыжаванні вуліц Кірава і Калючынская 12 чэрвеня прыблізна ў 16.00. Кіроўцу легкавога аўтамабiля з невялікімі драпінамі забрала хуткая дапамога. На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ - рух часова паралізаваны.
Кіроўца Peugeot распавёў Hrodna.life, што ў аварыі вінаваты ён сам, бо няправільна выехаў з павароту.