Людзі і справы

«Сабакі з катамі і побач не стаяць». У парку Жылібера знаёмілі гродзенцаў з тхарамі

Сфатаграфавацца з тхаром і паглядзець на спаборніцтвы гэтых жывёлак маглі гродзенцы 10 чэрвеня на свяце «У гасцях у тхара» ў парку Жылібера.

Свята арганізавала аб’яднанне аматараў тхароў «Фуриттус». Шэсць тхароў прывезлі ў Гродна гаспадары-мінчукі, столькі ж жывёл прывялі ў парк мясцовыя ўладальнікі.

Салодкае тхарам нельга

У гродзенцаў Эльвіры і Ігара Кандрашовых у кватэры жывуць тры тхары і два сабакі. У іх часта пытаюцца, навошта ім столькі жывёл. Пара адказвае, што кожны, хто завядзе сабе ўласных тхароў, іх зразумее.

«Сабакі і каты ў параўнанні з тхарамi і побач не стаяць. Жывецца нам добра, праблем не ўзнікае. Толькі час ад часу тхары дражняць сабак, бо яны самі драпежнікі. Кормім тхароў асобна, але часам яны могуць і да нас у талерку залезці, і да сабак. Ядуць мяса, рыбу, гародніну, сухі корм, часам перападае кавалачак торта, але гэта для іх рэдкасць. Салодкае ім нельга».

Эльвіра і Ігар са сваім сямействам тхароў Рыкі, Цікі і Рыса

Тхароў часта знаходзяць на вуліцы

Мерапрыемства ў парку пачалося з казкі пра тхароў, у якой прынялі ўдзел дзеці. Пасля ўладальнікі разам з жывёламі удзельнічалі ў розных конкурсах. Пачынаючы ад конкурсу касцюмаў і заканчваючы «жмуркамі».

«Мы хацелі пазнаёміць гродзенцаў з нашымі гадаванцамі і паказаць, што тхары гэта мірныя жывёлы, якiя могуць жыць у нашых кватэрах, — распавядае мінчанка Таццяна Наканечная. — У Гродна я прыехала з Басяй, гэта не мой тхор, мае тры дома на каранціне. Так атрымалася, што яны ўсе ў мяне адмоўнікі - іх кінулі гаспадары».

Таццяна кажа, што калі людзі вырашаюць адмовіцца ад тхара, галоўнае, каб яны яго не выкідалі на вуліцу, а аддавалі ў «Фурыттус». Там знойдуць яму новы дом. Удзельнікі аб’яднання часта знаходзяць тхароў на вуліцы ў вельмi цяжкім стане.

«Гэтыя жывёлы хоць і драпежнiкi, але ў горадзе ім выжыць праблематычна. Часта яны падвяргаюцца агрэсіі з боку сабак і катоў», — кажа Таццяна.

Падчас конкурсу «жмуркі»

Трымаць тхароў - не танна

У перапынках паміж конкурсамі ўладальнікі тхароў распавядалі гродзенцам аб правільным даглядзе за жывёламі, а таксама пра тое, дзе іх лепш за ўсё набываць.

У кватэры галоўнага арганізатара Анастасіі Тупаковой, акрамя сабакі, пацука і рыбак, жыве шэсць тхароў. Да такога жыцця мінчанка прывыкла і дзеліцца сваім вопытам з усімі жадаючымі.

«Мы стараемся ездзіць па гарадах Беларусі і сустракацца з уладальнікамі тхароў, а таксама папулярызаваць гэтых жывёл, аб якіх у нас мала што ведаюць.

Тым, хто збіраецца заводзіць гэтых звяркоў, трэба ўсё добра абдумаць. Кармленне і ветэрынарыя тут дарагія. Шмат у каго ў месяц на аднаго тхара сыходзіць каля 40 рублёў. Каб жывёлы былі добрыя і доўга жылі, іх трэба купляць у гадавальніках, а не з рук. Жывуць тхары ў хатніх умовах добра, у прыбіральню ходзяць у спецыяльныя латкі. Так што выгульваць іх не абавязкова».

Цана на тхароў у Беларусі зараз пачынаецца ад 100 долараў. Шмат у цане залежыць ад афарбоўкі. Жывуць тхары пры правільным даглядзе 8−12 гадоў.

Падзяліцца
Меткі: жывёлыхобі

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025