Другі сезон шоў «Горад» падыходзіць да фіналу. Удзельнікі прайшлі шэраг выпрабаванняў, а гарады, адкуль яны прыехалі, атрымалі новыя карысныя месцы. Абодва удзельнікі з Гродзеншчыны — Саша Аўдзевіч і Лена Майсюк — дайшлі да фіналу. Але пакуль ніхто не ведае, каму дастануцца лаўры пераможцы. Як ідуць справы ў фіналістаў, глядзіце ў пятым выпуску шоў. А таксама — прыходзьце 10 чэрвеня на пабудаваную камандай Лены Майсюк пляцоўку для выгулу сабак, каб разам са здымачнай камандай шоў «Горад» убачыць вынікі працы гродзенкі ў праекце.
www.youtube.com/watch?v=RgVlcQXxBlo
На здымках фінальнага эпізода ў Гродне пройдзе ўрачыстае адкрыццё пляцоўкі для выгула сабак. Ахвотных запрашаюць далучыцца, каб разам скончыць працы на пляцоўцы — пабудаваць танэль з аўтапакрышак. Таксама можна будзе пабачыць, як сабакі з ратавальнага атрада Чырвонага крыжа пратэстуюць новую прастору. Дзяцей чакае маляванне на асфальце, для ўсіх гасцей свята будуць арганізаваны заняткі па гімнастыцы.
hrodna.life/hl-events/urazhyistae-adkryitstsyo-plyatsouki-dlya-vyigula-sabak-na-vishnyautsyi/
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…