Другі сезон шоў “Горад” падыходзіць да фіналу. Удзельнікі прайшлі шэраг выпрабаванняў, а гарады, адкуль яны прыехалі, атрымалі новыя карысныя месцы. Абодва удзельнікі з Гродзеншчыны – Саша Аўдзевіч і Лена Майсюк – дайшлі да фіналу. Але пакуль ніхто не ведае, каму дастануцца лаўры пераможцы. Як ідуць справы ў фіналістаў, глядзіце ў пятым выпуску шоў. А таксама – прыходзьце 10 чэрвеня на пабудаваную камандай Лены Майсюк пляцоўку для выгулу сабак, каб разам са здымачнай камандай шоў “Горад” убачыць вынікі працы гродзенкі ў праекце.
https://www.youtube.com/watch?v=RgVlcQXxBlo
На здымках фінальнага эпізода ў Гродне пройдзе ўрачыстае адкрыццё пляцоўкі для выгула сабак. Ахвотных запрашаюць далучыцца, каб разам скончыць працы на пляцоўцы – пабудаваць танэль з аўтапакрышак. Таксама можна будзе пабачыць, як сабакі з ратавальнага атрада Чырвонага крыжа пратэстуюць новую прастору. Дзяцей чакае маляванне на асфальце, для ўсіх гасцей свята будуць арганізаваны заняткі па гімнастыцы.
https://hrodna.life/hl-events/urazhyistae-adkryitstsyo-plyatsouki-dlya-vyigula-sabak-na-vishnyautsyi/


