Прадукцыя шэрагу беларускіх прадпрыемстваў не адпавядае нормам Расійскай федэрацыі і Еўразійскай эканамічнай саюза, заявіў 9 чэрвеня Рассельгаснагляд. У дачыненні да вытворцаў, сярод якіх гродзенскі «Малочны свет», Агракамбінат “Скідзельскі” і шчучынскі «Праймілк», уведзены рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю.
ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» – выяўлены бактэрыі роду сальманела ў мясе птушкі 02/06/2017, бактэрый роду Listeria monocytogenes у мясе птушкі 05/06/2017;
ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”, філіял “Мастоўскі кумпячок» – выяўлены бактэрыі роду Listeria monocytogenes у мясе свініны 02/06/2017;
ААТ «Гомельскі мясакамбінат» – выяўлены незаяўлены ДНК (курыца хатняя) у гатовых мясных вырабах – 31/05/2017;
ААТ «Лунінецкі малочны завод» – выяўлены ў сухім абястлушчаным малацэ рэшткі офлаксацына – 26/05/2017, цілазіна – 02/06/2017;
ААТ «Малочны свет» – выяўлены ў сухой малочнай сыроватцы рэшткі лінкаміцына – 26/05/2017 (2 разы) і 02/06/2017;
ЗАТ «Партнёр і К» – выяўлены бактэрыі роду Listeria monocytogenes у мясе ялавічыны 30/05/2017;
ТАА «Праймілк» – выяўлены ў сухой малочнай сыроватцы рэшткі норфлаксацына – 02/06/2017, лінкаміцына – 02/06/2017, цыпрафлаксацына – 02/06/2017;
ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», Клецкі філіял – выяўлены ў сухім малацэ рэшткі норфлаксацына – 02/06/2017, цыпрафлаксацына – 02/06/2017;
ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», Любанскі філіял – выяўлены ў сухой малочнай сыроватцы рэшткі цілазіна – 26/05/2017.


