Кіраўнік Гродзенскага БНФ падаў у суд на тэлерадыёкампанію «Гродна»

Старшыня гродзенскай гарадской арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў падаў іскавую заяву аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі супраць тэлерадыёкампаніі «Гродна», паведамляе прэс-служба БАЖ.

Падставай стаў прадэманстраваны 17 красавіка ў эфіры відэасюжэт «Маршем в никуда». Пасля ён быў апублікаваны на афіцыйным канале Тэлерадыёкампаніі «Гродна» на сервісе Youtube. Пры вырабе гэтага фільма не былі пазначаныя аўтары і адказныя за выпуск асобы. На момант падачы іскавой заявы колькасць праглядаў на Youtube склала больш за 9 700 праглядаў.

У заяве Вадзім Саранчукоў даводзіць, што распаўсюджаная ў гэтым відэафільме інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і зневажае яго гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю.

У прыватнасці, заяўнік піша:

«У фільме выкарыстоўваюцца кадры, якія нагадваюць аператыўную здымку сілавых органаў. З’яўленне гэтых кадраў у распараджэнні тэлерадыёкампаніі можа сведчыць пра ўцечку аператыўных матэрыялаў ад супрацоўнікаў МУС.

Выкарыстанне ў эфіры кадраў схаванай здымкі мяне з’яўляецца грубым умяшальніцтвам у маё асабістае жыццё.

Выкарыстанне ў эфіры кадраў, на якіх знаходзіцца мой непаўнагадовы сын, без атрымання згоды ягоных законных прадстаўнікоў з’яўляецца незаконным і можа пагражаць ягонай бяспецы.

Выкарыстанне ў фільме выразаных з кантэксту кадраў з майго выступу, як кандыдата ў дэпутаты і накладанне іх на сучасныя падзеі стварае наўмысна сфальсіфікаваны вобраз і з’яўляецца абразай майго гонару.

Беспадстаўнае і хлуслівае сцвярджэнне аўтараў гэтага відэаматэрыялу, што я нібыта фіктыўна займаюся рамесніцкай дзейнасцю, наносіць шкоду маёй дзелавой рэпутацыі і з’яўляецца недапушчальным".

У межах падрыхтоўкі да справы Вадзім Саранчукоў праз суд патрабуе ад тэлерадыёкампаніі «Гродна» прадставіць інфармацыю пра журналіста, які рыхтаваў спрэчны відэасюжэт «Маршем в никуда».

Палітык просіць суд прызнаць распаўсюджаныя ў відэасюжэце «Маршем в никуда» пра яго звесткі не адпавядаючымі рэчаіснасці і зневажальнымі і абавязаць тэлерадыёкампанію «Гродна» абвергнуць іх ў вечаровым эфіры на канале «Беларусь-4».

Справу старшыні гродзенскай рады Партыі БНФ будзе разглядаць суд Ленінскага раёна Гродна. Тэрмін разгляду яшчэ не прызначаны, аднак Вадзім Саранчукоў спадзяецца, што гэта адбудзецца ў бліжэйшы месяц.

Больш за месяц таму Вадзім Саранчукоў па гэтым пытанні звяртаўся ў пракуратуру Гродзенскай вобласці. Тэрмін адказу на скаргу ў абласную пракуратуру ўжо быў вычарпаны і актывіст не атрымаў адказу. Вадзім Саранчукоў спадзяецца, што праз суд ён атрымае адказ, хто з’яўляецца аўтарам матэрыялу і будзе рыхтаваць далейшыя справы аб абароне свайго гонару і годнасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025