Матчы чэмпіянату Беларусі па рэгбі ўпершыню пройдуць у Гродне. У суботу 10 чэрвеня ў рамках 2-га тура гродзенская аматарская каманда «Рух» будзе прымаць мiнскія і гомельскія дружыны.
Апошні раз матчы па рэгбі праходзілі ў Гродне прыблізна 45 гадоў таму. Тады ў рамках чэмпіянату СССР тут праводзіліся гульні паміж Прыбалтамi і паўднёвымі рэспублікамі. З тых часоў у Гродне афіцыйных матчаў па рэгбі не было.
У сучаснай Беларусі гэты від спорту з’явіўся ў 2007 годзе. У 2011 быў разыграны першы чэмпіянат паміж дзвюмя мінскімі камандамі. У студзенi 2017 года Беларуская федэрацыю рэгбі афіцыйна зарэгістравалася ў Мінспорце. Сёлета праводзіцца 6-ы чэмпіянат па рэгбі-7, у якiм прымаюць удзел і гродзенцы.
«10 чэрвеня ўпершыню ў Гродне на поле выйдзе свая каманда „Рух“ ад клуба аматараў рэгбі „Метэор“ пры фізкультурна-аздараўленчым клубе „Алімпія“, — расказвае адзін з самых сталых гульцоў каманды Юрый Аколаў. - У мінулым годзе пры Федэрацыі была сфармаваная каманда Гродзенскай вобласці з гульцоў „Метэора“ Гродна і РК „Лютасць“ Ліда, якая выступіла ў 5-м чэмпіянаце (неафіцыйным) і заняла 3-е месца. У гэтым годзе лiдская каманда фактычна перастала існаваць. Гродзенская дружына таксама адчувае вялікія цяжкасці, як кадравыя, так і фінансавыя, і таму 1-ы тур у Гомелі ў 2017 годзе мы прапусцілі».
Зараз у камандзе «Рух» займаецца крыху больш за 10 чалавек: людзі розных прафесій ва ўзросце 20−34 гады, аб’яднаныя любоўю да рэгбі. Ёсць адзін студэнт з Ізраіля і вельмі сталы гулец — 58-гадовы Юрый Аколаў.
«Мы маем намер запрасіць у каманду двух былых гульцоў «Лютасці»: аднаго з Ліды, а другога з Іўя, татксама хочам прыцягнуць у нашы шэрагі аднаго аўстралійца, якi часова жыве ў Гродне. У нашай камандзе гуляюць як рабочыя, пераважна будаўнікі, сталяры, грузчыкі, так і менеджары, людзі з вышэйшай адукацыяй.
Гэта нашы першыя крокі і пакуль усё цяжка. Від спорту ў нас не раскручаны і не знаёмы гродзенцам, якім цяжкавата зразумець правілы рэгбі, не хапае матывацыi, у параўнанні з футболам, для заняткаў", — дадаў Юрый. Сам ён не толькі гуляе, але яшчэ і трэніруе дзяцей 10−13 гадоў у гімназіях № 2 і № 4.
Першыя матчы сезону 2017 года па рэгбі для гродзенскай каманды пройдуць 10 чэрвеня на стадыёне гімназіі № 2. Пачатак у 10.00.
Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя…
23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў…
Сайт і сацсеткі сайта Grodno.in прызналі экстрэмісцкімі. Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня.…
Новыя суддзі з'явіліся ў Гродне і вобласці па ўказе Лукашэнкі. Жыхара Навагрудка судзяць за атрыманне…
На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…
Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…