Па генплану Гродна, аднакалейны чыгуначны мост праз Нёман ўваходзіць у склад вялікага транспартнага кальца вакол горада. Будаўніцтва новай аб’язной дарогі пачнецца з падаўжэння вуліцы Паўднёвай (мікрараёны Вішнявец-6,7) да гэтага чыгуначнага моста, затым будзе выведзена на трасу М6 Мінск-Гродна, піша Гродзенская праўда. У перспектыве новая чатырохпалосная дарога выйдзе ў раён вуліцы Карскага і падоўжацца да вуліцы Лапенкаўскай з выхадам на праектаваны жылы раён Грандзічы. Такім чынам, абноўлены мост звяжа напрасткі Грандзічы і Паўднёвы.

Праект «Рэканструкцыя чыгуначнага моста пад аўтамабільны з транспартнымі падходамі», распрацаваны інстытутам «Гроднаграмадзянпраект», цяпер знаходзіцца на экспертызе.

Да маста будуць весці да чатырох кіламетраў пад’язных дарог з чатырохпалосным рухам. На гэтым участку з’явяцца шэсць падземных пешаходных пераходаў. Першы падземны пераход пабудуюць у раёне перасячэння праспекта Янкі Купалы і праектаванай да моста вуліцы. Наступны, ўжо за мастом, будзе ў раёне дачных садовых таварыстваў. Таксама пабудуюць двайны пуцеправод праз сетку ААТ «Гродна Азот».

Быў чыгуначны - стане аўтамабільны. Стары мост праз Нёман чакае рэканструкцыі

Перабудова маста зменіць яго шырыню з 4,5 метра да 32, даўжыня складзе 256,6 метраў, сярэдняя вышыня ад узроўню вады — 26 метраў. Берагі ў раёне маста аздобяць дэкаратыўнай брукаванкай.