Пасля фінальнага свістка матча Кубка Беларусі, які прайшоў 28 мая ў Гродне, мiлiцыя затрымлівала фанатаў брэсцкага «Дынама» для агульнай бяспекі. Так патлумачылі дзеянні супрацоўнікаў у прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Пасля фінальнага свістка некалькі дзясяткаў фанатаў брэсцкай каманды вырваліся на футбольнае поле, каб павіншаваць «Дынама» з заваяваннем доўгачаканага трафея. Некаторыя фанаты не паспелі нават дабегчы да поля — іх затрымалі супрацоўнікамі міліцыі, якія забяспечвалі парадак падчас мерапрыемства.
«Усе фанаты брэсцкага „Дынама“, якіх спынялі супрацоўнікі міліцыі пасля фінальнага свістка пры прарыве на футбольнае поле, былі адпушчаныя без складання пратаколаў. Просім грамадзян з разуменнем ставіцца да дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі, якія ўсё рабілі для агульнай бяспекі і для таго, каб вялікае футбольнае свята ў Гродна не было азмрочана непрыемнымі інцыдэнтамі», — расказалі ў прэс-службе гродзенскай міліцыі.
Уладальнікам Кубка Беларусі 2016/17 года сталі футбалісты брэсцкага «Дынама», якія ў серыi пенальці абыгралі салігорскі «Шахцёр».
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…