Трэцюю паразу ў сезоне пацярпеў «Нёман» у пятніцу 26 мая. На выездзе з мінімальным лікам 1:0 каманда Ігара Кавалевіча саступіла «Гарадзеі». Адзіны мяч у пачатку другога тайма з пенальці забіў Дзмітрый Лебедзеў.
Правёўшы добра большую частку матчу, гродзенцы, нягледзячы на небяспечныя моманты, так і не здолелі зраўняць лiк і распячатаць вароты Уладзіслава Васiлючэка, якi ў гэтым сезоне выступае за «Гарадзею».
А гаспадары, наадварот, скарысталіся адным са сваіх момантаў, які ім падарылі ў сваёй штрафной гродзенскія футбалісты.
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля прайгранага матчу сказаў, што яму папракнуць сваю каманду няма ў чым.
«Па такой гульні - крыўднае паражэнне. Але ўдача была на баку суперніка. Сваю каманду, асабліва за другі тайм, мне папракнуць няма ў чым. Але, на жаль, дзве памылкі нашых маладых рабят у цэнтры абароны прывялі да пенальці. Маглі выратаваць гульню, мелі моманты. Але падвяла рэалізацыя».
Нягледзячы на паразу, «Нёман» застаўся на 4-й пазіцыі ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 17 ачкоў. Наступны матч гродзенцы правядуць таксама на выездзе — 2 чэрвеня супраць «Гомеля».
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…