З пачатку тыдня на Нёмане насупраць Старога замка з’явіліся баржа і пясчаназдабываючая тэхніка, якая пачала планавую работу па паглыбленні фарватару ракі. Рабочыя плануюць у некаторых месцах пачысціць Нёман так, каб па ім бесперашкодна мог хадзіць цеплаход «Вольга Соламова».

Такая чыстка Нёмана праходзіць практычна кожны год летам. Пасля зімы і з надыходам вясны па плыні Нёмана перамяшчаецца шмат тон пяску і камянёў, што ў сезон істотна перашкаджае тэхніцы хадзіць па рацэ.

У філіяле Гродзенскага ўчастка РУП «Белводшлях» распавялі Hrodna.life, што ўсе працы на Нёмане звязаны толькі з паляпшэннем і забеспячэннем суднаходных умоў. У выпадку, калі ў рацэ знаходзяць нешта важнае для гісторыі, згодна з заканадаўствам гэта будучыні перадаецца ў музей. Але за апошні час каштоўных знаходак не было i ў музей нiчога не перадавалі.

Нёман у раёне горада багаты на гістарычныя знаходкі. У савецкі час, калі чысцілі рэчышча ракі насупраць замка, былі знойдзеныя гарматы і некалькі ядраў часоў Паўночнай вайны [XVIII ст. — рэд.]. Цягам гадоў рабочыя падчас чысткi Нёмана знаходзiлi шмат якароў, некаторыя з іх цяпер знаходзяцца каля будынку фiлiалу Гродзенскага ўчастка.