Навіны

Журналіста Паўла Мажэйку пакаралі штрафам за працу без акрэдытацыі

Суд Ленінскага раёну Гродна прызнаў Паўла Мажэйку вінаватым у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі для замежных СМІ. І аштрафаваў на 23 базавыя велічыні — 529 рублёў, піша <С**бода.

Паводле Мажэйкі, на яго быў складзены пратакол за тое, што 25 сакавіка падчас санкцыянаванага мітынгу ў Гродне ён нібыта зрабіў рэпартаж для польскага тэлеканалу, не маючы пры гэтым акрэдытацыі. У судзе супраць яго сведчылі два міліцыянты.

— Яны сказалі толькі тое, што я быў падчас мерапрыемства, хадзіў, размаўляў з людзьмі. Хоць я там нічога не здымаў, і пра гэта сведкі не маглі нічога сказаць. Але яны знайшлі анлайн, дзе час ад часу гучаў мой голас. А таксама знайшлі на маім прыватным твітары здымкі з гэтай акцыі, і прадставілі ўсё гэта як сведчанне майго рэпартажу. Маўляў, здымаў для «Б****т» і каментаваў для «Б****т». І было ўжо не важна, што і як, а папросту прагучаў прысуд — 23 базавыя.

Тое, што Мажэйку выклікалі ў суд праз два месяцы пасля падзеі, на яго думку, звязана з тым, што прыйшоў загад зверху.

— Мне яшчэ падалося падчас суду, што справа была скіраваная не столькі на мяне, колькі на «Б****т», бо падчас судовага працэсу ўзгадваліся іншыя прозвішчы журналістаў. Я думаю, што трапіўся нават выпадкова. На маім месцы мог апынуцца любы іншы журналіст. Але з нейкай прычыны ўсё ж абралі мяне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025