Заўзятары французскага клуба пасля кожнай гульні каманды ў мінулым сезоне чэмпіянату Францыі выбіралі лепшага гульца паядынку. Больш за ўсіх, 6 разоў, званне MVP сустрэчы атрымліваў гродзенскі галкіпер-легіянер Сяргей Чэрнік. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт «Нансі».
Паводле інфармацыі Прэсбола, нягледзячы на тое, што «Нансі» вылецеў з элітнага дывізіёна Францыі, Сяргей Чэрнік застаецца далей гуляць за гэты клуб. Тэрмін яго кантракту з «Нансі» мінае праз два гады. Пасля адпачынку брамнік павінен прыбыць у клуб, які 27 чэрвеня пачне падрыхтоўку да новага сезона.