Фінальны матч Кубка Беларусі па футболе пройдзе 28 мая ў Гродне. Пачатак у 17.00. А дзве гадзіны раней, у 15.00, пачнецца канцэрт фіналістаў конкурса «Мова. Музыка. Футбол!», на якім у якасці гасцей выступяць NaviBand, якія сёлета прадстаўлялі Беларусь на «Еўрабачанні».
Канцэрт пройдзе на пляцоўцы перад стадыёнам. Гурты, якія прайшлі ў фінал: Mashin' Gun, «Сталіца Marsa» і Laurynienka. Яны пазмагаюцца за перамогу, а таксама за галоўны прыз: здымкі кліпа. Пераможцу будзе выбіраць вялікі склад журы са спартоўцаў, музыкаў і журналістаў.
soundcloud.com/artsiadziba/mashin-gun-piersy
soundcloud.com/artsiadziba/ctalitsa-marsa-na-futbole-konkurs-mova-muzyka-futbol
soundcloud.com/artsiadziba/laurynienka-hei-malady
У фінале чэмпіянату сустракаюцца салігорскі «Шахцёр» і брэсцкае «Дынама».