Некалькі гродзенцаў у аўторак 23 мая прыблізна ў 11.00 пачалі выкладваць у сацыяльныя сеткі фатаграфіі з чорным дымам у раёне вуліцы Лідскай. Як аказалася пазней, там гарэла смецце на былых ваенных складах.
У абласным упраўленні МНС распавялі, што на месца здарэння прыбыла некалькі разлікаў пажарна-выратавальнай тэхнікі, якiя хутка патушылі агонь. Абышлося без значнай шкоды. Прычына пажару высвятляецца.