Не прайшло і сутак пасля пераможнага матчу «Нёмана» з «Крумкачамi», як выконваючы абавязкі галоўнага трэнера зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка выклікаў атакуючага паўабаронцу гродзенцаў у размяшчэнне галоўнай каманды краіны на будучы таварыскі матч супраць зборнай Швейцарыі.
Спіс футбалістаў, выкліканых на гульню супраць Швейцарыі, а таксама пашыраны спіс на матч кваліфікацыі чэмпіянату свету ФІФА супраць Балгарыі і спарынг з Новай Зеландыяй, былі апублікаваныя на сайце Беларускай федэрацыі футбола на мінулым тыдні, але капітана гродзенцаў, нягледзячы на тое што ён паказваў добрую гульню, там не было.
Нагадаем, Павел Савіцкі пасля 9 тураў узначальвае спіс бамбардзіраў з 6 забітымі мячамі.